Шыфр : 311Г000805
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чачэрская_ратуша

Чачэрская ратуша — помнік архітэктуры класіцызму з элементамі псеўдаготыкі ў горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.

== Гісторыя ==
У 1774 годзе Кацярына II падарыла Чачэрск генерал-губернатару графу Чарнышову. Граф стварыў сіметрычны архітэктурны ансамбль: вакол ратушы, на аднолькавай адлегласці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касцёл (захавалася толькі Праабражэнская царква).

== Архітэктура ==

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане і цэнтрычны будынак, завершаны 5 драўлянымі чацверыковымі вежамі; 4 з іх размешчаны па вуглах асноўнага аб’ёму і ўвянчаны шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацверыковым барабане. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі арачнымі завяршэннямі. Карніз з фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў па баках галоўнага фасада вядуць манументальныя каменныя лесвіцы.
Нягледзячы на сіметрыю і ўжыванне простых геаметрычных аб’ёмаў, у аздобе выкарыстаны характэрныя для готыкі спічастыя абрысы праёмаў і фігурных кранштэйнаў, якія нагадваюць машыкулі. Суровасць класіцызму ў гэтым будынку разбаўлена больш разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі.
Адрэстаўравана ў 2003 годзе.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 311Г000805
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чачэрская_ратуша
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты