Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чытанне_маршалкам_папскай_булы_на_будаўніцтва_манастыроў_у_Магілёве_ў_XVIII_стагоддзі

Чытанне маршалкам папскай булы на будаўніцтва манастыроў у Магілёве ў XVIII стагоддзі — адна з магілёўскіх барочных фрэсак. Створана мастаком Паўлом Пятроўскім каля 1765 года на паўднёвай сцяне Станіславаўскага кармеліцкага касцёла ў Магілёве.

== Гісторыя ==
1-й і 24-й экспедыцыямі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР былі знойдзены надпісы, размешчаныя на хорах касцёла Святога Станіслава ў Магілёве з датамі — 1752, 1765, якія сведчылі аб перабудове касцёла і размалёўцы яго мастаком Паўлом Пятроўскім. Былі выяўлены 14 кампазіцый са Старога і Новага Запаветаў і гісторыі місіянерскай дзейнасці кармелітаў у Беларусі.
Рэстаўрацыя праведзена брыгадай рэстаўратараў арэнднага прадпрыемства «Мінскрэстаўрацыя» пад кіраўніцтвам А. М. Залатухі і брыгадай рэстаўратараў пад кіраўніцтвам В. А. Лукашэвіча ў 1980—1995.

== Апісанне ==
Намаляваны на фрэсцы маршалак, які чытае папскую булу, апрануты ў заходнееўрапейскі гарадскі касцюм: капялюш з высокай, завужанай уверх тульяй, упрыгожаны стравусавымі пер’ямі; кароткі атласны каптан жоўта-залацістага колеру, з-пад якога выступаюць кароткія, пашытыя са стужак блакітнага колеру нагавіцы, якія надзеты на аблягаючыя
ногі трыко. На нагах белыя туфлі без абцасаў, завязаныя на пад’ёме стужкамі, і белыя панчохі, падвязаныя пад каленкамі жоўтымі шаўковымі падвязкамі(руск.) бел..
Справа на фрэсцы намалявана фігура шляхціца ў сучасным мастаку «сармацкім» касцюме: блакітным ордаравым кунтушы-чэхмане 1750-ых гадоў з разразнымі рукавамі, якія насілі надзетымі нармальна, а не звісаючымі, і вышытым злева на грудзях ордэнам. 3-пад кунтуша знізу і ў разрэзы рукавоў відаць гранатавага колеру жупан. На шыі з-пад кунтуша выступае стаячы каўнер белай кашулі. Кунтуш падпяразаны залататканым слуцкім або персідскім поясам. 3 левага боку на залацістай тасьме(руск.) бел. замацавана багата аздобленая шабля-карабеля. На высока падбрытай галаве шляхціца надзеты высокі блакітны капялюш з шэрым футраным аколышам, на нагах — чырвоныя боты. На парадных партрэтах гэтага часу было модным маляваць магнатаў у ваенізаваным касцюме, каб падкрэсліць іх «сармацкае» паходжанне.
На нагах саф’янавыя(руск.) бел. боты жоўтага колеру з вострым наском і невялікім (на палову пяты) слоеным скураным абцасам. Галава Януша Радзівіла па шляхецкім звычаі высока падбрыта, толькі на макушцы пакінуты тра

Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Чытанне_маршалкам_папскай_булы_на_будаўніцтва_манастыроў_у_Магілёве_ў_XVIII_стагоддзі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.