
Цэнтра́льны батані́чны сад Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Белару́сі — адзін з буйнейшых батанічных садоў Еўропы (па сваёй плошчы — 153 га, а таксама па складу сваёй калекцыі — каля 10 тыс. назваў) і адзін са старэйшых у Беларусі. Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска, непадалёку ад праспекта Незалежнасці. Абмежаваны плошчай імя Калініна, вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай, 1-м Парніковым завулкам (паштовы адрас: вул. Сурганава, 2a). Мяжуе са спартыўным комплексам Інстытута фізкультуры, паркам імя Чалюскінцаў і Сляпянскай воднай сістэмай. Галоўны ўваход з плошчы імя Калініна архітэктурна аформлены ў выглядзе каланады з антаблементам (1958 г., apxiтэктары C. Мусінскі, Г. Сысоеў).
Будаўніцтва саду пачалося ў 1931 годзе. З часоў заснавання і да нашых дзён установа захоўвае за сабой вядучую ролю ў краіне ў галіне інтрадукцыі(руск.) бел. і акліматызацыі, фізіялогіі(руск.) бел., біяхіміі, экалогіі раслін(руск.) бел., аховы навакольнага асяроддзя(руск.) бел.. У батанічных калекцыях і экспазіцыях — дрэвы, кусты і ліяны, кветкавыя мнагалетнікі і адналетнікі: вострапахучыя(руск.) бел. і лекавыя, дубільныя і кармова-cіласныя расліны; на спецыяльных участках растуць ружы, бэз, рададэндраны і альпійскія дэкаратыўныя расліны, у аранжарэях — прадстаўнікі субтрапічнай і трапічнай флоры. Больш за 9 тысяч відаў, форм і сартоў прыроднай і культурнай флоры зямнога шара сабраны ў калекцыях, якія з’яўляюцца базай для навуковых даследаванняў па ўзбагачэнні флоры Беларусі новымі гаспадарчакарыснымі раслінамі.
Буйны твор садова-паркавага мастацтва. Спалучае рысы пейзажнай i рэгулярнай планiроўкi. З’яўляецца не толькі цэнтрам навуковых даследаванняў, але і традыцыйным месцам адпачынку жыхароў і гасцей сталіцы.
== Гісторыя ==
Будаўніцтва саду пачалося ў 1931 годзе пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта АН БССР, прафесара С. П. Мельніка, 17 красавіка 1932 года Саветам Народных Камісараў БССР прынята пастанова аб арганізацыі саду ў сістэме Акадэміі навук. Для будаўніцтва была адведзена тэрыторыя ў 106 га, якая раней належала Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўцы (1930 г.). Асваенне гэтай тэрыторыі пачалося па генеральнай схеме, прынятай у 1932 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пасадкі дрэвавых раслін занялі 55 % плошчы саду, былі аформлены амаль усе алейныя пасадкі і жывыя агароджы, у геаграфічных сектарах дэндрарыя, дэкаратыўнай і лесапаркавых частках высаджана каля 50 тысяч дрэў і кустоў 1300 відаў, разнавіднасцей і форм.
У час нямецка-фашысцкай акупацыі Мінска сад быў разбураны і спустошаны. Загінула большая частка дрэвавых і травя