Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000268
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1939
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Цэнтральны_дом_афіцэраў_(Мінск)

Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Мінску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) — помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.
Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор’я ў Мінску на колішняй вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаннем падмуркаў і сценаў былога падвор’я, таму збудаванне мае цікавае вырашэнне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасць досыць прасторных памяшканняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Мінску) і іншыя.
У студзені 1946 года ў Доме афіцэраў праходізілі пасяджэнні судовага працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.

== Фотагалерэя ==

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 1993. – С. 49.
Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. – Мн., 1998.
Республика Беларусь. Т. 3 : энциклопедия. – Мн., 2005.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000268
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1939
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Цэнтральны_дом_афіцэраў_(Мінск)

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты