Тып : парк
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000156
Датаванне : 1805 год, канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Цэнтральны_дзіцячы_парк_імя_Максіма_Горкага_(Мінск)

Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага — парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны паміж вуліцамі Янкі Купалы, Фрунзэ, Першамайскай і праспектам Незалежнасці і на сённяшні дзень займае плошчу ў 28 гектараў. Парк з’яўляецца важным звяном у сістэме зялёных масіваў уздоўж р. Свіслач, мае вялікае горадабудаўнічае значэнне.

== Гісторыя ==

=== Заснаванне парку. Да рэвалюцыі. ===

Парк — самы стары з паркаў горада. Створаны на мяжы 18—19 стагоддзяў першым мінскім губернатарам Карнеевым З. А.. Побач з пасаджаным Карнеевым першым дрэвам быў пастаўлены конусападобны абеліск у памяць пра заснаванне парку. Другі абеліск са словамі «Дваранству і грамадзянству пасля прац адпачыванне» (руск.: Дворянству и гражданству после трудов отдохновение) знаходзіўся ў цэнтральнай частцы.
Гарадскі парк на р. Свіслач быў урачыста адкрыты для наведвання 1 мая 1805 года і першапачаткова зваўся Губернатарскім садам, у гонар заснавальніка парку. Ён стаў першым грамадскім месцам адпачынку ў Беларусі. Ад першаснай пасадкі 1805 года захавалася ліпа.
Парк плошчай 15 га ствараўся з перавагай матываў рамантызму. Геамарфалагічныя асаблівасці мясцовасці вызначылі своеасаблівасць яго агульнай кампазіцыі. Парк заняў нешырокую пойму ракі і частка маляўніча перасечанай рачной тэрасы з пакатым схілам. Вось кампазіцыі не была выяўлена. Спецыяльнага ўваходу парк не меў, у аснову планіроўкі пакладзены тры алеі (дзве часткова прасочваюцца і ў наш час), якія пачыналіся ад лініі вуліцы і вялі ў розныя часткі парку. Гэта пацвярджаюць гістарычныя планы горада, зробленыя ў 1809 г. і 1810 г. Уваход у парк знаходзіўся ў раёне будынка былой электрастанцыі. Сеткай бакавых дарожак алеі ўвязваліся з павільёнамі, альтанкамі. У парку таксама былі ўладкованы купальня, грот, штучныя каналы з масткамі, кветнікі. Парадныя месцы мелі рэгулярную пабудову. Выкарыстоўвалася фігурная фармоўка раслін. У. Бранеўскім (1828), які наведаў Мінск у 1810 годзе, парк ацэньваўся як адзін з лепшых вядомых яму ўзораў садовага мастацтва таго часу.

Новы план развіцця Мінска быў зацверджаны ў 1817 г. Гэты дакумент вызначыў асноўныя напрамкі гарадскога развіцця на наступныя 40 гадоў. Парк на плане быў пазначаны № 27 — «Гарадскі сад». Парк планавалася паступова пашырыць ва ўсходнім напрамку. У выніку рэалізацыі гэтага плана плошча парку магла павялічыцца ўдвая і сучасная зона ўваходу ў парк стала б паркавай тэрыторыяй. Але гэтыя праектныя прапановы не былі рэалізаваны. Тэрыторыя сучаснага галоўнага ўваходу ў парк была аддадзена пад пабудовы жандарскай каманды. Ад тэрыторыі парку жандарскія пабудовы былі аддзелены агароджай.

Складзены ў 1858 г. новы план горада прадугледжваў і рэканструкцыю парку. Яго тэрыторыю меркавалася павялічыць да вул. Вясёлай (сучасная Першамайская) і Шпітальнай (сучасная Фрунзе). Але, як і папярэдні план, ён не быў цалкам рэалізаваны. У 1863 г. частка тэрыторыі, выдзеленай пад парк, была перададзена пад гарадскую забудову.
У 1872 г. Мінская гарадская ўправа прыняла рашэнне аб будаўніцтве водаправода. На беразе Свіслачы быў запраектаваны будынак помпавай станцыі і водазаборных калодзежаў. У выніку гэтага будаўніцтва ўся ўваходная зона парку была практычна знішчана. Захаваўся толькі праход да моста цераз Свіслач, адкуль і пачынаецца цяпер парк. У ім быў усталяваны велатрэк, а ў 1891 г. адбыўся запуск паветранага шара. Меліся пляцоўкі для лаўн-тэніса, кракета, кегельбана. Можна было ўзяць напракат ровар, а для дзяцей ладзіліся гімнастычныя заняткі і дзіцячыя святы. Напоі ў парку прадаваліся выключна безалкагольныя: мінеральная вада, малако, кефір, чай, кава.
З 26 жніўня па 4 верасня 1901 года ў садзе праходзіла Юбілейная сельскагаспадарчая выстаўка, дзеля якой былі пабудаваныя павільёны. У 12 аддзелах (сельскай гаспадаркі, прамысловасці і рамяства) і ў прыватных павільёнах быў прадстаўлены самы шырокі набор тавараў — ад розных складаных сельскагаспадарчых прылад і парод хатняй жывёлы да вырабаў мясцовых рамеснікаў

=== Пасля рэвалюцыі ===
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і стварэння БССР у духу таго часу перайменаваны ў сад «Прафінтэрн». З 1936 г. за паркам замацоўваецца назва — «парк імя Максіма Горкага», як даніна новай традыцыі зваць паркі культуры і адпачынку ў найбуйнейшых гарадах СССР імем гэтага вялікага пралетарскага пісьменніка.

=== Паваенны час ===

У Вялікую Айчынную вайну частка парку і прылеглыя да яго гарадскія кварталы былі разбураны. Сярод зніклых кварталаў знаходзіўся і дом

Тып : парк
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000156
Датаванне : 1805 год, канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Цэнтральны_дзіцячы_парк_імя_Максіма_Горкага_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.