Тып : будынак
Шыфр : 412Г000005
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1765
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_майстра_(Гродна)

Дом майстра, вядомы таксама як дамок або «домік» рамесніка — помнік архітэктуры барока ў Гродна, адзіны ацалелы ўзор першай на Беларусі комплекснай тыповай жыллёвай забудовы. Знаходзіцца па адрасе вуліца Элізы Ажэшкі, 37.

Пабудаваны каля 1765 года ў шэрагу 20 так званых «Басняцкіх дамоў», узведзеных па двух тыпавых праектах архітэктара Іагана Мёзера на тэрыторыі Гарадніцы сіметрычна абапал вуліцы Раскошы. Дамы прызначалася як для баснякоў, так і для запрошаных Антоніем Тызенгаўзам замежных майстроў. Дамы былі аднапавярховымі, прамавугольнымі ў плане, будаваліся з драўляных брусоў і цэглы. Гродзенскія басняцкія дамы блізкія да пастаўскіх і шаўляйскіх, але троху меншыя і прасцейшыя дэкорам і планіроўкай.
Галоўны фасад Дома рамесніка ўзведзены з цэглы і атынкаваны, завершаны складаным франтонам, невялікія вокны размешчаны сіметрычна. Астатнія сцены і перакрыцці драўляныя. Дах двухсхільны, пакрыты дахоўкай. Унутраная прастора будынка падзелена на вытворчую і жылую часткі.
У 1990 годзе адрэстаўраваны паводле праекта архітэктара У. Барсукова. Цяпер у будынку размешчана частка Музея гісторыі Гарадніцы — Дом рамёстваў.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000005
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1765
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_майстра_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты