Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : цагляны стыль
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дэпо_Мінскага_добраахвотнага_пажарнага_таварыства

Дэпо́ Мі́нскага добраахво́тнага пажа́рнага тавары́ства — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Гарадскі Вал, 12. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мінска» міжнароднага значэння.

== Гісторыя ==

Будынак з цэглы пабудаваны ў 1885 годзе на рагу вуліц Праабражэнскай (цяпер Інтэрнацыянальная) і Нова-Раманаўскай (цяпер Гарадскі Вал). Дэпо было цесным і нязручным. У прыватнасці, не хапала асобных памяшканняў, таму коней даводзілася трымаць разам з пажарным рыштункам. У 1920—1930-х гг. да будынка пажарнага дэпо быў прыбудаваны трохпавярховы жылы дом. Добраахвотнае пажарнае таварыства месцілася ў будынку да 1937 года, а пасля будынак перададзены прафесійным пажарным.
У 1994—1998 годзе будынак рэканструяваны, у выніку чаго з’явілася мансарда з дэкаратыўнымі элементамі, якая адпавядае стылістыцы будынка. На фасадзе былі адноўленыя вароты.
У будынку месціцца Музей пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы, а таксама пажарная частка. У 2005 годзе пажарнае дэпо атрымала № 1 у Мінску.

== Архітэктура ==
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасады расчлянёныя па гарызанталі карнізнымі паясамі, па вертыкалі — лапаткамі (на 1-м паверсе руставанымі). Па перыметры сцены завершаныя развітым шматслойным карнізам. Аконныя праёмы на 1-м паверсе шырокія прамавугольныя, на 2-м — лучковыя з абрамленнем, на 3-м — вузкія прамавугольныя.

На фотаздымках

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8. С. 182—183
Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.

Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : цагляны стыль
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дэпо_Мінскага_добраахвотнага_пажарнага_таварыства
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings