Дом Бакштанскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 17. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
== Гісторыя ==
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая была моцна пашкоджана падчас вялікага пажару 1881 года. Адразу пасля пажару ўладальнік пляца стацкі саветнік Фебус Каплан звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на аднаўленне мураванага двухпавярховага жылога дома, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу.
Паводле гэтага праекта гэта быў прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў фланкіраваны плоскімі лапаткамі з філёнгамі. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы былі аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверха знаходзіліся прамавугольныя нішы з філёнгамі. Праз некалькі гадоў уладальнік дома вырашыў зрабіць у цэнтры галоўнага фасада на другім паверсе балкон з дэкаратыўнымі металічнымі кратамі.
У 1897 годзе ўладальнікам гэтага будынка стаў мінскі купец другой гільдыі Янкель Бакштанскі. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў доме была адна кватэра, дзе жыў яе ўладальнік, астатнія памяшканні займала «Таварыства дапамогі бедным яўрэям».
Пасля вайны да канца XX стагоддзя выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры.
=== Знос будынка ===
Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 доўга рамантавалі. Але калі рамонт быў практычна скончаны, дом быў нечакага знесены 13 сакавіка 2008 года. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем разабрацца з сітуацыі. Праз некалькі дзён Генпракуратура пачала праверку па факце разбурэння гістарычнага помніка, матэрыялы справы пачалі перакідацца з інстанцыі ў інстанцыю. У сярэдзіне ліпеня 2008 года Цэнтральны РУУС г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Вынікі праверкі не задаволілі Генеральную пракуратуру, яна адмяніла пастанову Цэнтральнага РУУС і аднавіла праверку. У будтрэсце № 7, які выконваў работы, старшыні БДТАПГіК Антону Астаповічу паказалі дазвол «на разборку будынка», падпісаны намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам. У Міністэрстве культуры адпрэчылі існаванне такога дазволу.
У 2009 годзе пракуратура горада Мінска адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з тым, што будынак быў прызнаны праваахоўнымі органамі аварыйным, праз што яго дэмантавалі для далейш