Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Фрыдмана

Дом Фрыдмана — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 26. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

== Гісторыя ==

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, на месцы якой у другой палове XIX стагоддзя пабудаваны двухпавярховы жылы дом, які галоўным фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу. Гэты будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года.

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Якаў Фрыдман звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу с праектам на аднаўленне пашкоджанага будынка, а таксама двух мураваных флігеляў у двары, і на будаўніцтва дадатковых гаспадарчых пабудоў.
Гэта быў двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад адноўленага дома, які выходзіў на вуліцу Койданаўскую, быў вырашаны ў стылі эклектыкі. Ён быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай і багата аздоблены ляпным дэкорам. Другі паверх быў аформлены рустам і меў два балконы з літымі дэкаратыўным кратамі. У паўднёва-заходняй частцы будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі.

З 1890 года гэты будынак належаў мінскаму мешчаніну Юдэлю Ліберману. Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў займалі жылыя кватэры, а на першым паверсе знаходзілася яўрэйскае пачатковае вучылішча.
Пасля 1920 года былы дом Фрыдмана нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў.
Пасля вайны тут таксама размяшчаліся жылыя кватэры. Да канца XX стагоддзя былы дом Фрыдмана амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне фасадаў XIX — пачатку XX стагоддзяў.

== Архітэктура ==

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане з вуглавой прыбудовай. У дваровай частцы будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі: карнізным поясам паміж паверхамі, фігурнымі сандрыкамі пад вокнамі 1-га паверха, падаконнымі плітамі з геаметрычным арнаментам і руставанымі лапаткамі ў прасценках на 2-м паверсе. Пад дахам праходзіць масіўны развіты карніз. У левай частцы дома арачны праезд з крыжовым скляпеннем.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
271. Забудова вуліцы Рэвалюцыйнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Фрыдмана
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты