Дом Фурсаў — колішні будынак у гістарычным цэнтры Брэста, які размяшчаўся па вуліцы Будзённага, 3.
== Гісторыя ==
Будынак пабудаваны па вуліцы Лістоўскага ў кастрычніку 1937 года па праекце архітэктара Уладзіслава Камінскага. Гаспадарамі гэтага дома была сямейная пара Барбара Фурса (Barbara Fursa) і Ян Фурса (Jan Fursa). На той момант Ян Фурса быў інжынерам-геадэзістам. Асабняк налічваў 12 памяшканняў: 8 жылых пакояў, 2 кухні, 2 ванныя.
Будынак з’яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю без катэгорыі ў складзе гістарычнага цэнтра Брэста.
У выніку маштабнай рэканструкцыі суседняга тэатра лялек па вул. Леніна, 56, па доме Фурсаў пайшлі расколіны. Акрамя таго для тэатра патрабавалася паркоўка, якую няма было размясціць. Ужо ў 2017 годзе ў дзяржаўных СМІ пачалі сцвярджаць, што гістарычны будынак «не ўпісваецца ва ўтвораны тэатральны комплекс», аргументуючы такім чынам неабходнасць яго зносу.
Будынак быў пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і 19 чэрвеня 2019 года знесены.
== Зноскі ==