Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Грубіна

Дом Грубіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Першамайскай (№ 21) і Пажарнага завулка (№ 1).

== Гісторыя ==

Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным (пам. 1909). У будынку размяшчаліся гасцініцы «Метраполь», «Арлоўская» і аптэка Б. Моўшавіча. У час Першай сусветнай вайны ў гасцініцы пражывалі афіцэры Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а пазней бальшавіцкі баявы атрад. Пасля разгрому Карнілаўшчыны, Л. Карнілаў і яго саўдзельнікі генералы А. Дзянікін, А. Лукомскі, С. Маркаў, І. Раманоўскі і іншыя былі арыштаваны і трымаліся пад вартай у гасцініцы «Метраполь», пасля пераведзены ў быхаўскую турму.
Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне «Беларусбанка».

== Мемарыяльныя дошкі ==
Мемарыяльная дошка савецкаму кампазітару, Народнаму артысту СССР Эдуарду Калманоўскаму (2012, скульптар Андрэй Вараб’ёў), які нарадзіўся ў 1923 годзе ў гэтым доме.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Грубіна
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings