Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Грынгаўза

Дом Грынгаўза — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 14. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

== Гісторыя ==

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая належала мінскім мяшчанам Радштэйнам. У 1877 годзе яны прадалі свой пляц з будынкамі мешчаніну Гілелю Вечарэвіну. Гэтыя будынкі былі значна пашкоджаны падчас вялікага пажару 1881 года. Пасля пажару Вечарэвін ўзгадніў у Мінскай гарадской управе праект на ўзнаўленне свайго мураванага двухпавярховага дома з надбудовай трэцяга паверха.
У 1885 годзе новы ўладальнік пляца купец Невах Грынгаўз з боку Турэмнай вуліцы пачаў будаўніцтва новага вялікага мураванага дома, якое было цалкам скончана ў 1886 годзе.
Гэта было прамавугольнае ў плане двухпавярховае збудаванне, накрытае двухсхільным дахам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад, які фланкіравалі лапаткі з рустам і філёнгамі, быў падзелены на 2 ярусы прафіляванай цягай. У цэнтры будынка знаходзілася шырокая праязная арка, перакрытая скляпеннямі. Абапал аркі былі выкананы такія ж самыя лапаткі, як на вуглах будынка. Аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха прамавугольныя, на другім паверсе — лучковыя з сандрыкамі. На другім паверсе знаходзіліся два балконы з металічнымі кратамі. Адначасова на тэрыторыі пляца быў пабудаваны вялікі двухпавярховы флігель

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Грынгаўза
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.