Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

Дом Граблісаў па вуліцы Перамогі, 36 (раней – вуліца Фалькоўскага) у Лідзе. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Лідзянін Зіновій Бянько разказваў краязнаўцу Леаніду Лаўрэшу: «Нямецкая паліцыя знаходзілася там жа, дзе зараз міліцыя. Гэбітскамісар жыў у будынку, дзе зараз КГБ. У 1-й школе быў шпіталь. Памятаю, калі да гэбітскамісара прыехала жонка, яны разам вярхом
на конях у адмысловых гарнітурах і шляпах выехалі ў бок Паўночнага гарадка. Мы першы раз убачылі жанчыну на кані». Былы лідзянін Юзаф Кардаш пісаў: «У 1941 г. НКВД мясцілася ў доме Грабліса па вуліцы Фалькоўскага. …па вуліцы Фалькоўскага таксама мясцілася і нямецкая жандармерыя»[1].

Цяпер тут Аддзел унутраных спраў Лідскага райвыканкама.

Літаратура

  1. Лаўрэш, Л.Л. Шпацыры па старой Лідзе / Лаўрэш Л.Л. – Гродна: «ЮрСаПрынт», 2020. – 342 с. ISBN 978-985-7134-92-2
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты