Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000070
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1911
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Кастравіцкай

Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Мінску, які месціцца на скрыжаванні вуліц Валадарскага і вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1911 годзе паводле праекта архітэктара Антона Краснапольскага ў стылі мадэрн. Стары адрас — Магазінная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазіннай. Дом Ядвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).
На 1-м паверсе месцілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, аптэка, таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, на астатніх — жыллё.
У 1922 годзе будынак быў перададзены БДУ. На працягу 1920-х гадоў у доме размяшчаліся кватэры прафесарска-выкладчыцкага складу і тэхнічных работнікаў універсітэта. У 1922—1930 гадах, сярод іншых, у доме жыў заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства Мікалай Шчакаціхін, пра што сведчыць мемарыяльная дошка, устаноўленая ў 2008 годзе (скульптар Канстанцін Селіханаў).
Будынак аднаўляўся ў 1926 годзе (арх. Аляксей Дзянісаў). У гады Другой сусветнай вайны быў пашкоджаны. Узноўлены ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, але без арыгінальнай вежачкі на вуглавой частцы дома.
У пасляваенны час у доме месцілася камісійная крама і кафэ. Цяпер у будынку месціцца салон мэблі і кафэ.

== Архітэктура ==
Дом Ядвігі Адамаўны Кастравіцкай (1864—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадар

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000070
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1911
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Кастравіцкай
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings