Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Крукоўскага

Дом Крукоўскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 9, на рагу з Камсамольскай вуліцай. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

== Гісторыя ==

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая была моцна пашкоджана падчас вялікага пажару 1881 года.
Адразу пасля пажару быў распрацаваны праект на будаўніцтва новага мураванага дома, які галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Гэта было трохпавярховае прамавугольнае ў плане збудаванне, накрытае двухсхільным дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на ярусы прафіляванымі цягамі. У цэнтры будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных і лучковых аконных праёмаў. Аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха не мелі ліштваў. Вокны другога паверха былі аздоблены сандрыкамі. У двары знаходзіўся комплекс мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоў.
У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага будынка з’яўляўся мінскі мешчанін Іван Крукоўскі.
Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў першага і другога паверхаў у доме Крукоўскага займала гасцініца, якая мела 13 нумароў. Значная частка трэцяга паверха выкарыстоўвалася пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на першым паверсе знаходзілася бакалейная лаўка, а таксама гадзіннікавыя майстэрня і крама.
Пасля 1920 года былы дом Крукоўскага нацыяналізаваны.

У часы Другой сусветнай вайны моцна пацярпеў. Пасля вайны значная частка будынка разбурана, на месцы якой ў 1950-я гады быў пабудаваны вялікі трохпавярховы будынак, які галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Камсамольскую.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Крукоўскага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты