Тып : будынак
Шыфр : 313Г000513
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1932
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_культуры

Дом культуры — будынак у гістарычным цэнтры Мазыра, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 23. У будынку размяшчаецца Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.
Пабудаваны ў 1929—1932 гг. як клуб-тэатр.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры канструктывізму. Двухпавярховы асіметрычны ў плане П-падобны цагляны будынак мае дакладна размежаваныя відовішчную і клубную часткі, якія функцыянуюць самастойна, аб’ёмы аб’яднаны пры дапамозе папярочнага крыла-перахода. Уваход у тэатр вырашаны ў выглядзе паўкруглай каланады на галоўным фасадзе. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні круглаватага і прамавугольнага аб’ёмаў, па рытме прамавугольных вертыкальных і гарызантальных аконных праёмаў. Відовішчная частка будынка ўключае паўкруглы вестыбюль, фае з бакавымі лесвіцамі, глядзельную залу, сцэну і службовыя памяшканні для акцёраў па баках. Месцы ў глядзельнай зале размешчаны амфітэатрам.

== Літаратура ==
А. М. Кулагін. 1269. Дом культуры // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 313Г000513
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1932
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_культуры
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты