Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ландау_(Магілёў,_Першамайская_вуліца)

Дом Ландау — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 27.

== Гісторыя ==
Дом пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы як жылы. Першапачаткова быў двухпавярховым з невысокім цокалем, пазней надбудаваны яшчэ два паверхі. Належыў Гіршы Самуілавічу Ландау, ганароваму грамадзяніну Магілёва. Меў падвал, дзе размяшчалася дзве кватэры на 8 пакояў, і трохпавярховы флігель з кватэрамі на 10 пакояў. На трэцім паверсе флігеля да 1919 г. была малітоўная школа Ландау, на першым паверсе — крама і кватэры на 9 пакояў, тры з якіх заняты савецкай дзяржаўнай установай. На другім паверсе размяшчаліся кватэры на 13 пакояў. У 1921 г. 12 пакояў першага і другога паверха будынка займаў камсамольскі клуб. У 1924 г. будынак нацыяналізаваны. Тут у былой краме размясцілася шавецкая майстэрня. Пасля яе ліквідацыі 25 кастрычніка 1924 г. рабочымі майстэрні арганізаваны працоўны калектыў пры біржы працы. У 1926 г. у будынку размяшчаецца польскі клуб.
У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы з рознымі установамі. Цяпер верхнія паверхі жылыя, на ніжнім — гандлёвыя крамы.

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ландау_(Магілёў,_Першамайская_вуліца)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings