Дом лесапрамыслоўца — былы дом лесапрамыслоўца ў гарадскім пасёлку Парычы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сацыялістычная, 2.
== Гісторыя ==
Пабудаваны на цагляным падмурку купцом першай гільдыі Зэлікам Гарэлікам у пачатку XX стагоддзя.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў доме лесапрамыслоўца знаходзілася гестапа. У пасляваенныя гады — яслі. А з 1981 года будынак быў музычнай школай. У 2006 годзе дом лесапрамыслоўца быў моцна пашкоджаны пажарам: страчаны дах. У 2009 годзе будынак быў перададзены спартыўнай школе, а ў 2014 годзе прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Светлагорскі Леснарыхтпрам» для дэмантажу і аднаўленню будынка на хутары Міколін Востраў.
== Архітэктура ==
Дом пабудаваны з дрэва на высокім мураваным цокалі. Будынак накрыты вальмавым дахам. Высокія сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, ліштвы якіх завершаны фігурнымі франтончыкамі, упрыгожанымі тонкімі расліннымі арнаментамі і выявамі львоў. Такое дэкаратыўна-мастацкае афармленне ліштваў характэрна для многіх народных пабудоў раёна.
== Зноскі ==