Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ліфанда

Дом Ліфанда — будынак у Быхаўскім прадмесці Магілёва. Размешчаны па Быхаўскай вуліцы, 6, пры ўваходзе на Быхаўскі рынак. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст.

== Гісторыя ==

Належаў Ліфанду. У 1912 годзе тут размяшчалася аптэкарская крама і склад М. М. Іофэ. У аптэках прадаваліся пігулкі, мікстуры, мазі, якія былі зроблены на фармацэўтычных фабрыках і спакаваны адмысловым спосабам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года пачалася нацыяналізацыя аптэк і аптэкарскіх магазінаў. Пасля ліста ад 13.11.1918 № 75 губернскага фармпада аб рашэнні «временно опечатать крупные аптекарские магазины для учёта наличности медикаментов, мелким же магазинам предписано в самый кратчайший срок под ответственность владельца представить опись медикаментов» дадзены бізнэс пачаў закрывацца. 2 лістапада 1924 г. па пастанове Упраўлення Камунальнай Гаспадаркі дом Ліфанда быў нацыяналізаваны. У 1939 г. у былым доме Ліфанда знаходзілася амбулаторыя.
У 2017 г. зроблена рэканструкцыя часткі будынка з упарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Зараз будынак належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Жураўлёву Аляксандру Уладзіміравічу. У будынку размешчаны будаўнічыя магазіны.

== Архітэктура ==

Будынак з цэглы, атынкаваны аднапавярховы, але выглядае як двухпавярховы за кошт вельмі высокага цокаля, накрыты крутым двухсхільным дахам. Прамавугольны ў плане, кампактны. Франтон вылучаны прафіліраваным гзымсам. Уваход — з боку бакавога фасада. Паміж цокальным і першым паверхам прафіліраваны паясок. Вокны па галоўным і бакавым фасадах прамавугольныя з ліштвамі. Планіроўка анфіладная.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ліфанда
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты