Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ліўшыца_(Мінск)

Дом Ліўшыца — будынак у Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 16, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў 1890 годзе як даходны дом, а ў 1913 годзе значна перабудаваны. Помнік архітэктуры стылю мадэрн.

== Гісторыя ==

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы вуліцы Зборавай (з 1866 года Турэмнай, з 1882 па 1920 Праабражэнскай) стаяла драўляная забудова, якая была знішчаная ў часе вялікага пажару 1881 года.
У 1890 годзе купец Гілель Рубінштэйн пабудаваў на месцы знішчанай забудовы двухпавярховы жылы дом з шырокай праязной аркай у цэнтры першага паверха. Апроч гэтага, у канцы XIX — пач. XX стст. на тэрыторыі зямельнага пляца быў узведзены комплекс гаспадарчых пабудоў і мураваны двухпавярховы флігель.
У 1907 годзе гэтыя будынкі і збудаванні набыў мінскі купец Саламон Ліўшыц. Паводле інвентарызацыі 1910 года ўсе памяшканні ў двухпавярховым доме выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. У афіцыне, акрамя жылых пакояў, месцілася слясарная майстэрня.
У 1913 годзе быў распрацаваны і зацверджаны гарадской управай праект грунтоўнай рэканструкцыі двухпавярховага жылога дома купца Ліўшыца. Праект прадугледжваў надбудову трэцяга паверха, а таксама поўную змену архітэктурнага выгляду галоўнага фасада. Праект быў цалкам рэалізаваны, работы скончаныя ў 1913 годзе, пра што сведчыць дата на адным з франтонаў.
За савецкім часам будынак нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў і амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне 1913 года, толькі была замураваная шырокая праязная арка.

== Архітэктура ==

Трохпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычнае кампазіцыйнае вырашэнне. Асноўнымі акцэнтамі кампазіцыі ёсць 3 неглыбокія рызаліты, завершаныя атыкавымі франтонамі трохвугольнай формы з прарэзанымі ў іх паўкруглымі і авальнымі праёмамі. Вокны 1-га і 2-га паверхаў лучковыя, 3-га — прамавугольныя. Сіметрычна па фасадзе размешчаны разнастайнай формы 3 балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Выразнасць фасаду надае спалучэнне руставаных, шурпатых і гладкіх паверхняў, украпаванне керамічных і шкляных плітак. У будынку размешчаны адміністрацыйныя ўстановы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Ліўшыца_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты