Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Лур’е_(Магілёў,_Першамайская_вуліца)

Дом Сімховіча — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны на рагу Ленінскай вуліцы (дом № 31) і Пажарнага завулка.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на скрыжаванні Вялікай Садовай і Паштовага завулка, як жылы, даходны дом. Належаў Сімховічу. Быў прыватнаўласніцкім, выкарыстоўваўся ў асноўным гарадскім купецтвам. У 1920-я гады будынак быў нацыяналізаваны.
У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы. Тут знаходзіліся крамы кілбасныя Халіпа і Сімховіча, багетная Р. Шыка і В. Лур’е, пальчаткамі М. Ліўшыца, садавінай, мэблі, працаваў папулярны цырульнік І. Ліўшыц, і гімназія Раманоўскай. У 2004 годзе будынак капітальна адрамантаваны. Зараз тут знаходзяцца гандлёвыя ўстановы.

== Архітэктура ==
Пабудаваны як жылы, з цэглы, атынкаваны. Двухпавярховы Г-падобны будынак, накрыты двухсхільным дахам. Галоўным фасадам выходзіць на вуліцу Ленінскую. Аконныя праёмы прамавугольныя, розныя па памерах, на другім — з ліштвамі. Сцены першага і другога паверхаў гладкія, размежаваныя міжпавярховымі цягамі. Гзымс прафіляваны.
Першы паверх дэкарыраваны пілястрамі, другі сухарыкамі. Галоўны ўваход на рагу будынка. З боку Пажарнага завулку праезная арка. Над ім на другім паверсе балкон.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Лур’е_(Магілёў,_Першамайская_вуліца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты