Дом-музей І з’езда РСДРП — музей у Мінску, філіял Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Экспазіцыя размяшчаецца ў доме, дзе ў 1898 г. праходзіў Першы з’езд РСДРП.
== Гісторыя ==
Дом-музей І з’езда РСДРП адкрыты ў 14 сакавіка 1923 г. ў дзень 25-годдзя з’езда. Музей зрабіўся важкім элементам прапаганды камуністычных ідэй марксізму-ленінізму ў СССР. Уся экспазіцыя займала ўсяго адзін пакой – той, у якім і праходзіла пасяджэнне. Складалася яна з мемарыяльнай часткі і дапаўнялася тэмамі, прысвечанымі барацьбе У. Леніна па стварэнню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінамі ўдзельнікаў з’езда. Астатняя частка дома заставалася жылой аж да 1941 г.
У часы вайны 24 чэрвеня 1941 г. будынак музея разам з экспанатамі згарэў падчас нямецкіх авіяналётаў на Мінск быў разбураны. У 1948 г. па захаваных дакументах дом поўнасцю адноўлены. Знаходзіўся на былой Захар’еўскай вуліцы. У 1953 г. ў сувязі з рэканструкцыяй Ленінскага праспекта і плошчы Перамогі Дом-музей быў перанесены бліжэй да берага р. Свіслач, дзе ён знаходзіцца і цяпер.
Музей зрабіўся візітнай карткай БССР, абавязковым аб’ектам для наведвання ўрадавых дэлегацый, турыстычных груп, школьнікаў і студэнтаў. За пасляваенны час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідары міжнароднага камуністычнага руху: Фідэль Кастра, Хо Шы Мін, Л. Брэжнеў і іншыя.
На 1984 год музей складаўся з 7 пакояў, два з якіх — мемарыяльныя. 5 пакояў былі адведзены пад тэматычную экспазіцыю.
Пасля развалу СССР і ліквідацыі КПСС ў 1991 г. музей быў закрыты. 10 лютага 1992 г. будынак перадалі Міністэрству культуры і ён стаў філіялам Нацыянальнаг