Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : XVI–XX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Наймона

Дом Наймона — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 36, на рагу з вуліцай Заслонава.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1920-х гг. з цэглы кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы, пасля таго як за садзейнічанне паўстанню 1863 года той быў зачынены і прададзены сапраўднаму стацкаму саветніку Дэлагардзі з умовай, каб будынкі былі знесены альбо перароблены ў жылыя памяшканні з поўным змяненнем іх выгляду.
На першым паверсе дома Наймона ў пачатку XX стагоддзя знаходзіўся знакаміты рэстаран і кандытарская Грэгаровіча, якія прапаноўвалі наведвальнікам лепшыя ў горадзе пірожныя, шакалад і тарты. У 1939 годзе ў гэтым будынку пачаў cвою працу першы Пінскі гарсавет, служачыя якога абедалі ў рэстаране Грэгаровіча.

== Архітэктура ==

Ушчыльную прылягае да дома № 34, утвараючы з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Размешчаны на рагу вуліц Леніна і Заслонава. Горадабудаўнічая сітуацыя абумовіла дынамічную асіметрычную кампазіцыю будынка з архітэктурна вылучанай вуглавой часткай, завершанай атыкам. Будынак трохпавярховы. Трэці паверх аддзелены гарызантальнай цягай і трактаваны як вянчаючая частка. Рытм і памеры аконных праёмаў на галоўным фасадзе па вул. Леніна падпарадкаваны прынцыпу білатэральнай сіметрыі, якую парушае толькі бакавы партал уваходу. Вуглавая частка на першым паверсе вырашана прамым вуглом, на другім — 2 слаба вынесеным эркерамі, на трэцім — магутным паўкруглым эркерам з маленькім паўкруглым балкончыкам, які абапіраецца на ніжні прамавугольны выступ як на контрфорс. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы канструктывізму і мадэрну. У наш час тут размешчана адміністрацыйная ўстанова.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин. 1354. Застройка улицы Ленина // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 316. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.

Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : XVI–XX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Наймона
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings