
Дом па Камісарыяцкім завулку, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры пачатку XX ст.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў пачатку XX ст. як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім. У 1924 г. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы і пад розныя ўстановы. Зараз гэта адміністрацыйны будынак ЗТАА «Дыялог-Магілёў».
== Архітэктура ==
Двухпавярховы вуглавы будынак з двума аднолькавымі фасадамі і вуглавой часткай паміж імі. Пабудаваны з цэглы чырвонага колеру, неатынкаваны, на высокім цокалі. Уваход знаходзіцца ў бакавой частцы аднаго з фасадаў. Першы паверх галоўнага фасада і ўваходная частка апрацаваны рустам. Вокны першага і другога паверхаў маюць лучковыя праёмы з замковым каменем і падаконнымі нішамі. Міжпаверхавы пояс выраблены ў выглядзе хвалістай лініі. Гзымс апрацаваны сухарыкамі. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны.
== Зноскі ==