Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : Магілёўская разьба
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Камісарыяцкім_завулку,_17

Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Па некаторых звестках да нацыяналізацыі ў 1924 г. належыў Варвары Эстараўне Васілеўскай. Выкарыстоўваўся як жылы.

== Архітэктура ==

Будынак з’яўляецца прыкладам гарадской мяшчанскай сядзібы, характэрнай для забудовы Магілёва кан. ХІХ — пач. ХХ стст. Першы паверх і ўваходная двухпавярховая прыбудова двухпавярховага будынка пабудаваны з чырвонай цэглы, другі паверх драўляны. Першы паверх паўпадвальны, меў атынкоўку, вокны з арачнымі праёмамі, якія потым былі закладзены, пілястры і карніз з сухарыкамі, выкладзенымі з цэглы. Другі паверх апрацаваны шалёўкай, аконныя праёмы маюць лучковыя завяршэнні з ліштвамі, карніз выраблены з дапамогай разьбы па дрэве, уяўляе сабой прыклад «магілёўскай разьбы». Дах двусхільны.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : Магілёўская разьба
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Камісарыяцкім_завулку,_17
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты