
Дом па Камсамольскай вуліцы, 8 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў апошняй трэці XIX ст. на Біскупскім завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Да 1917 г. верхні паверх быў жылым, на ніжнім знаходзіліся гандлёвыя крамы. У 1920-я гг. тут размяшчаліся магазін гародніны і майстэрня мастака Лейзера Цыліна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 г. і выкарыстоўваўся як жылы.
У 1998 г. рэканструяваны. Зараз знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.
== Архітэктура ==
Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Фасад вылучаецца прастатой. Аконныя праёмы прамавугольныя, з дэкаратыўнымі абрамленнямі ў выглядзе меандра. Паміж першым і другім паверхам — простая гарызантальная цяга. Галоўны фасад мае атыкавае завяршэнне. Дах двухсхільны.
== Зноскі ==