Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Камсамольскай_вуліцы,_8а_(Магілёў)

Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў апошняй трэці XIX ст. на Біскупскім завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Да 1917 г. верхні паверх быў жылым, на ніжнім знаходзіліся гандлёвыя крамы. У 1920-я гг. тут размяшчаліся кватэра і майстэрня мужчынскага краўца Шапіры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 г. і выкарыстоўваўся як жылы.
У 1999 г. рэканструяваны. Зараз знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

== Архітэктура ==
Трохпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Несіметрычны, мае мансарду. Аконныя праёмы — лучковыя без абрамленняў на першым і другім паверхах. Правая частка трохпавярховай паловы будынка на дзве восі вылучана рызалітам з дзвярным праёмам. Уваход з літым чыгунным навесам, завершаны атыкам з сухарыкамі.
Дэкор фасада складаецца з падвоеных міжпавярховых цяг на першым і другім паверхах. Фасад завершаны фрызам у выглядзе гзымса. Дах двухсхільны. У левай частцы будынка маецца аднапавярховая прыбудова з аднасхільным дахам.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Камсамольскай_вуліцы,_8а_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings