
Дом па Камуністычным завулку, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы. У 1920-я гг. дом нацыяналізаваны і доўгі час быў жылым. Цяпер не выкарыстоўваецца, закансерваваны. Уласнік помніка распрацаваў праект, паводле якога будынак будзе знесены, ад яго застанецца толькі фасадная частка, якая будзе ўбудавана ў новы, шматпавярховы жылы дом.
== Архітэктура ==
Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак з высокім цокальным паверхам. Аконныя праёмы прамавугольныя. Дэкор фасадаў складаецца з складанапрафіляванай міжпавярховай цягі і падаконнай цягі на другім паверсе верхняга гзымса.
Па галоўным фасадзе паміж другой і трэцяй восямі маюцца вертыкальныя здвоеныя цягі-пілястры. Такія ж абрамляюць вуглы фасада. Да вугла тыльнага фасада прыбудаваны трохвугольны контрфорс. Бакавыя фасады з трохвугольнымі завяршэннямі. Уваход у будынак размешчаны з боку двара. Дах двухсхільны.
== Зноскі ==