Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Гурэвіча

Завулак Мігая (руск.: переулок Мигая) — завулак у Ленінскім раёне Магілёва, на Шклоўскім пасадзе. Працягласць 260 м, ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы.

== Гісторыя ==

Гістарычна насіў назву Лютэранскі завулак, якая паходзіць ад лютэранскай кірхі, якая была пабудавана ў 1780 годзе з дазволу расійскай імператрыцы Кацярыны II. У савецкі час перайменаваны ў гонар Народнага артыста РСФСР Сяргея Іванавіча Мігая, ураджэнца Магілёва.
Большая частка забудовы знішчана пры будаўніцтве дома № 31 па вуліцы Першамайскай (1981). Завулак праходзіць праз арку ў гэтым доме.

== Забудова ==

=== Няцотны бок ===
№ 29 (Першамайская вуліца, 29) — 5-павярховы будынак былой гасцініцы «Дняпро» (1940; архітэктары А. Брэгман, А. П. Воінаў). Цяпер у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Дняпро».
(Першамайская вуліца, 29А) — будынак «Белінвестбанка» (1990-я; архітэктар А. Валовіч).У будынку ў якасці алюзій выкарыстаны матывы абароннай архітэктуры. Аб’ём арганізаваны вакол шматсвятловай атрыўмнай прасторы з галерэямі, асветленага па перыметры ў верхняй частцы. Кампазіцыйнай дамінантай з’яўляецца вежавы аб’ём з шатровым дахам. Вырашэнне фасадаў характарызуецца павышанай пластыкай і разнастайнасцю элементаў: калон, на якія абапіраецца навісаючы верхні ярус, арачных праёмаў, паверхняў, якія імітуюць схільныя дахі, вокнаў-«байніц».
№ 7 — двухпавярховы будынак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 9 — двухпавярховы будынак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 11 — двухпавярховы будынак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 13 (Ленінская вуліца, 36) — будынак былога крэдытнага таварыства (пачатак ХХ стагоддзя). З боку завулка Мігая ў будынку размяшчаецца бар «Чэрчыль». — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000584

=== Цотны бок ===
№ 10 — Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі г. Магілёва (1930-я)

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Гурэвіча
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты