Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Лур’е_(Магілёў,_Ленінская_вуліца)

Дом Лур’е — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 6.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы будынак. Належаў Лур’е. Да 1917 г. тут размяшчаўся шэраг гандлёвых крам.
У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер дом жылы з мясной крамай ААТ «Усход» на першым паверсе

== Архітэктура ==

Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 6 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Унутраная планіроўка зменена.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Лур’е_(Магілёў,_Ленінская_вуліца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты