Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Ленінскай_вуліцы,_68а_(Магілёў)

Дом па Ленінскай вуліцы, 68а — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры эклектыкі з элементамі мадэрну і псеўдарускага стылю канца ХIХ — пачатку XX стагоддзя.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў канцы ХIХ — пачатку XX стагоддзя на былой Конназаводскай вуліцы як жылы. У 1939 г. пасля размяшчэння ў пабудаваным для Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР будынку створанай на прыканцы гэта ж года Магілёўскай міжкраёвай школе НКУС — будынак быў перададзены ёй. Да пераводу сярэдняй спецшколы КДБ № 302 у верасні 1961 г. у г. Мінск тут, верагодна, размяшчаўся жылы дом (інтэрнат) для выкладчыкаў. Пазней тут размяшчалася бальніца МУС. Зараз тут знаходзіцца Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілеўскай вобласці.

== Архітэктура ==

Двухпавярховы, атынкаваны будынак з цэглы прамавугольны ў плане, выходзіў галоўным фасадам на чырвоную лінію забудовы былой Конназаводскай вуліцы. Галоўны фасад амаль сіметрычны. На ім размешчаны два рызаліты, руставаных на першым паверсе. Правы завершаны атыкам складанага профілю, якія характэрны для мадэрну і псеўдарускага стылю, на першым паверсе — аркай. Дэкаратыўнае абрамленне галоўнага фасада багатае элементамі, выкананымі цаглянай муроўкай. Вокны фасада на першым паверсе прамавугольныя, на другім лучковыя з сандрыкамі з выступаючай цэглы і з нішамі. Паміж паверхамі складанапрафіляваны гзымс, пад дахам гзымс з ложнымі машыкулямі.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Ленінскай_вуліцы,_68а_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings