Тып : будынак
Шыфр : 212В000888
Архітэктурны стыль : цагляны стыль
Датаванне : XV–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Мінскай_вуліцы,_11_(Орша)

Дом па Мінскай вуліцы, 11 — будынак у Оршы. Вуглавы, па скрыжаванні вуліц Мінскай і Леніна, на ўзгорку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час у ім размяшчаліся Дом піянераў і школьнікаў, музычная школа. У архітэктуры шырока выкарыстаны дэкаратыўныя ўласцівасці фігурнай цаглянай муроўкі.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада асіметрычна далучаецца аб’ём уваходнага тамбура з міжпаверхавай лесвіцай, да тарцовага — прыбудова. Элементы дэкору фасадаў вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі: ліштвы акон, сандрыкі, клінападобныя аркі, філёнгі, лапаткі, міжпаверхавы фігурны пояс. Папярочнай сцяной дом падзелены па 2 палавіны, планіроўка зменена адпаведна сучаснаму выкарыстанню.

== Літаратура ==
А. М. Кулагін. 135. Забудова вуліцы Мінскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 212В000888
Архітэктурны стыль : цагляны стыль
Датаванне : XV–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Мінскай_вуліцы,_11_(Орша)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты