Тып : будынак
Шыфр : 212В000888
Датаванне : XV–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Мінскай_вуліцы,_17_(Орша)

Дом па Мінскай вуліцы, 17 — будынак у Оршы.

== Гісторыя ==
Уключаны ў фрагмент забудовы вуліцы ў пачатку XX ст.
Напярэдадні «Дажынак» 2008 года кіраўніцтва горада вырашыла пазбавіцца ад дамоў № 17 і 19, кожны з якіх выстаўляўся на аўкцыён за 160 млн беларускіх рублёў, але іх ніхто не набыў, а грошай на іх рамонт і аднаўленне не было. У 2007 годзе рыхтавалася рашэнне па разборцы дома, былі запрошаны спецыялісты з кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта, якія абследвалі дамы № 17 і 19 і далі заключэнне, што іх канструкцыі маюць 100 % знос, таму ніякаму рамонту і аднаўленню не падлягаюць. Праз скандал 1 лістапада Аршанскі гарвыканкам адмяніў сваё папярэдняе рашэнне і выставіў будынак на аўкцыён, на якім будынак быў прададзены.
Над гістарычным будынкам быў надбудаваны высокі паверх з мансардай, стылістыка якога не адпавядае гістарычнаму аб’ёму. Цяпер у будынку размяшчаецца магазін мэблі.

== Архітэктура ==
Меў двухпавярховы аб’ём з пакатым дахам выцягнуты ўздоўж вуліцы і павернуты да яе галоўным фасадам. Яго рытм ствараюць рады лучковых акон і 2 дзвярныя праёмы. Фасад дэкарыраваны клінападобнымі аркамі, лапаткамі, філёнгамі, рустам, сандрыкамі, выкананымі сродкамі цаглянай муроўкі. Тарцовыя фасады глухія, без праёмаў і архітэктурнага дэкору. Дом папярочным калідорам падзелены па 2 палавіны.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
А. М. Кулагін. 135. Забудова вуліцы Мінскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 212В000888
Датаванне : XV–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Мінскай_вуліцы,_17_(Орша)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты