Тып : будынак
Шыфр : 713Г000212
Датаванне : ХХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пляшчанка_(Мінск)

Пляшча́нка (Плішчэ́нка), Лютэра́нскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібава-Роменскай чыгункі.
На паўночным захадзе ад Пляшчанкі месціцца Мядзвежына, на паўночным усходзе — Раманаўская Слабада, на поўдні — Добрыя Мыслі.

== Гісторыя ==

Прадмесце сфармавалася на заходняй ускраіне Мінска ў канцы XIX— пач. XX стагоддзя. У XIX стагоддзі ва ўрочышчы Пляшчанка былі адкрытыя Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквер на рагу вуліц Карла Лібкнехта і Купрыянава). Дарогу на могілкі з цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку часта называлі Лютэранскім прадмесцем.
У пачатку XX стагоддзя Пляшчанка ўваходзіла ў чацвёртую і пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Мацвееўская (траса вуліц Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулак

У канцы XIX ст. і да 1918 года на ўсходняй ускраіне прадмесця сфармавалася драўляная забудова Паўночнага завулка. Цяпер гэты ўнікальны комплекс помнікаў забудовы каштоўны не толькі з нагоды захавання асяроддзя, але і выразнымі адметнасцямі архітэктуры пабудоў: на дзве жылыя палавіны, з брусоў, на мураваных цокалях, багатае аздабленне разьбой (ліштвы, ганкі, веранды, карнізы).
Драўляная забудова прадмесця была амаль цалкам знесеная ў 1950-я—1990-я гады. У канцы 1960-х закрылі і знеслі Лютэранскія могілкі (цяпер там Лютэранскі сквер).
На пасяджэнні 6 траўня 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вуліц Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквер з’явіўся на месцы знесеных Лютэранскіх могілак.
У 2012—2013 гадах былі разбураныя апошнія дамы па вуліцы і завулку Мацвееўскім.
Пра існаванне прадмесця сведчыць Лютэранскі сквер. Тапонім Пляшчанка ніяк не пазначаны на карце Мінска.

=== Старыя адрасы ===
Малалютэранская. Лютэранская царква Святога Мікалая. Была ўзведзеная пасярод Лютэранскіх могілак, месцілася ля скрыжавання цяперашніх вуліц Карла Лібкнехта і Каржа. Страчана яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя; замест яе ў 1846 годзе ўзведзена лютэранская кірха на Захар’еўскай вуліцы.
Плішчэнка. Цагельны завод Г. І. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 года, была печ Гофмана з 16 камерамі. Заводскі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу размяшчалася Мінская тытунёвая фабрыка (Розы Люксембург, 69а). Захаванасць будынка не вызначаная.

== Галерэя ==
Лютэранская вуліца ў 1941—1943 гг.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
А. Лакотка. Драўляная забудова. Лютэранскае прадмесце // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 665
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 24 жніўня 2011.
Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000212
Датаванне : ХХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пляшчанка_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings