Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_гарадскога_купецтва_(Магілёў)

Дом гарадскога купецтва — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Пажарным завулку, 19.
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Паштовай, як прыватнаўласніцкі, і выкарыстоўваўся гарадскім купецтвам. У 1920-я гады будынак быў нацыяналізаваны. У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы.
У 2004 годзе праведзены капітальны рамонт, у час якога быў надбудаваны дысгарманічны мансардавы паверх. Зараз належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. У будынку размешчаны: БТА Банк, крамы і салоны.

== Архітэктура ==
Будынак трохпавярховы, з цэглы, пабудаваны як жылы. Галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы Пажарнага завулка. Прамавугольны ў плане, кампактны, падзелены на ярусы прафіляваным гзымсавым паяском. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы. Рытм адной часткі будынка ствараецца аконнымі праёмамі прамавугольнай формы рознага памеру.
Пад дахам, у верхняй частцы звонку будынка канструктыўна выдзелены фрыз у выглядзе гарызантальнай паласы, аформленай дэкаратыўнымі элементамі. Планіроўка першага і другога паверхаў змешаная: анфіладная з зальнай. Планіроўка трэцяга паверха калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_гарадскога_купецтва_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты