Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Эбіна

Дом Эбіна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 26. Помнік архітэктуры класіцызму першай паловы ХІХ ст

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў першай палове ХІХ ст. на вул. Шклоўскай як жылы, даходны дом. Належаў Эбіну. Верхнія паверхі былі жылымі кватэрамі, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам, сярод якіх у 1912 г. была кніжная крама Ноткіна.
У 1914—1919 гг. у будынку дзейнічаў прыватны зубаўрачэбны кабінет. У 1924 г. дом муніцыпалізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, у 1945 г. павінен быў быць разабраны, але пазней адбудаваныУ 1985 г. адбыўся капітальны рамонт. Выкарыстоўваецца як жылы. На першым паверсе ў савецкія часы размяшчалася кафэ «Сняжынка», цяпер — гандлёвыя кропкі

== Архітэктура ==

Трохпавярховы цагляны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы — арка змешчана ў правы бок. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, аконныя праёмы маюць прамавугольны выгляд, аздоблены ліштвамі. Другі паверх мае лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі, трэці — прамавугольныя праёмы. Міжпавярховы цягі і гзымс простараспрацаваныя. Дах двухсхільны.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Эбіна
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты