Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Першамайскай_вуліцы,_40_(Магілёў)

Дом па вуліцы Першамайскай, 40 — будынак у Магілёве, размешчаны на заходнім баку плошчы Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру (дом № 39). Помнік архітэктуры канца 1930-х гг.

== Гісторыя ==
Па генеральным плане ў сувязі з рашэннем аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў у 1938 г. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам горада павінна была стаць плошча імя Леніна, размешчаная на перасячэнні асноўных дыяметраў — вул. Першамайскай і запраектаванага праспекта Міру.
Дом, пабудаваны па праекце архітэктараў В. Батоевай і В. Мураўёва, прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сем’яў і меў палепшаную планіроўку. У часы Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны. Адбудаваны ў 1950 г.
У 1980 г. у доме праведзены капітальны рамонт. Цяпер будынак выкарыстоўваецца як жылы са шматлікімі крамамі на першым паверсе.

== Архітэктура ==
Пабудаваны з цэглы дом размешчаны на заходнім баку пл. Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і пр-та Міру. Дом 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, падвоеныя лапаткі і шматлікія лапаткі, што акцэнтуюць вуглы, а таксама рызаліты. Паміж лапаткамі — прамавугольныя аконныя праёмы. Дэкаратыўную ролю выконвае цяга паміж пятым і шостым паверхамі. У аснове планіровачнай структуры — дву

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Першамайскай_вуліцы,_40_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings