Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі

Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца горада Магілёва, яго галоўная транспартная магістраль.

== Гісторыя ==
Фарміраванне вуліцы пачалося ў XVI ст. на тэрыторыі Шклоўскага прадмесця Новага горада на поўнач ад цэнтральнай Гандлёвай плошчы (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расійскай імперыі — Дняпроўскі праспект. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадскага дзеяча Надзеі Канстанцінаўны Крупскай, жонкі У. Леніна.
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў адпаведнасці з генпланам сацыялістычнай рэканструкцыі горада 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаванні з праспектам Міру створаны новы грамадскі цэнтр — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасцініца «Дняпро». У пасляваенныя гады паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.
Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў Л. Рымінскага, А. Семяненкі, Д. Саннікава ў 1950—1957 гадах, рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю дэкаратыўных сродкаў, але галоўным чынам прынцыпамі аб’ёмна-прасторавай пабудовы.

У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, універмаг.
У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на усходнім баках вуліцы.
У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання, у 1984 годзе побач з гасцініцай «Дняпро» ўзведзены 12-павярховы жылы дом.

== Размяшчэнне ==
Працягласць 6350[удакладніць] м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы.

== Забудова ==

Вялікую ролю ў фарміраванні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць размешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX стагоддзяў — будынкі былога акруговага суда (цяпер музей), чыгуначнага вакзала, гарадскога тэатра, жаночай гімназіі, дваранскага сходу, мемарыяльная арка. На вуліцы размешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і інш.

=== Няцотны бок ===
Рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000008
№ 5 (вул. Болдзіна, 1) — жылы дом з выставачнай залай. На гэтым месцы знаходзіўся дом Цэйтліна, які валодаў модна-галантарэйнай крамай і гандляваў абуткам сусветна вядомай расійска-амерыканскай фірмы «Трохвугольнік». У гэтым доме размяшчалася гасцініца «Амерыканская» Гамшэя Абелевіча Модліна.
№ 7 — Будынак гарадскога тэатра (1886—1888) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000586
№ 11 — двухпавярховы дом Вільнера. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 13 — двухпавярховы з мезанінам дом Мінахера. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 15 — двухпавярховы дом Лур’е, у якім размяшчаліся пазыковая каса і тытунёвая крама Р. Ліўшыца. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 17 — трохпавярховы дом Ідэльсона, у якім гандляваў сукном Марголін. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 19 — двухпавярховы дом Ханіна. Частка ў двары — дом Сабалеўскага, друкарня Якава Натанавіча Падземскага (арандатары Шыфрын і Каган). Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 23 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 23а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
№ 29 — гасцініца «Дняпро» (1940; архітэктары А. Брэгман, А. П. Воінаў).
№ 31 — 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання (1981, арх. І. Фралоў, Г. Борахаў).
№ 41 (бульвар Леніна, 6) — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
№ 59 — Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр.
№ 61 — універмаг «Цэнтральны» (ЦУМ).
№ 71 — Дом Саветаў (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
№ 73 — Будынак былых жандарскіх казарм (да 1861). Цяпер у ім размяшчаецца Магілёўскі тэатр лялек. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000040
№ 75 — Царква Трох Свяціцеляў (1906—1909) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000041
№ 77 — Магілёўскі завод «Строммашына».
№ 83 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя). Цяпер у ім размяшчаецца тэлерадыёкампанія «Магілёў» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000042
№ 85 — першапачаткова чатырохпавярховы будынак выканкама райсавета і райкама КПБ Ленінскага раёна. Перабудаваны, з’явіўся пяты псеўдамансардны паверх. Цяпер у ім размяшчаецца Эканамічны суд Магілёўскай вобласці.
№ 93 — Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж.
№ 97 — будынак Магілёўскага аблспажыўсаюза (архітэктар В. Шаўчэнка).
№ 125 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000043

=== Цотны бок ===
№ 8 — 7-9-павярховы будынак з 2-павярховай прыбудовай, у якой размяшчаецца Музей этнаграфіі. Пры будаўніцтве прыбудовы музея выкарыстаны рэшткі езуіцкага калегіума (падвалы, паўднёва-заходні дваровы фасад).На гэтым участку існаваў дом Пасэ, у якім размяшчалася гасцініца «Францыя».

№ 10 — Магілёўская абласная філармонія.
№ 12 — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі). Раней на гэтым месцы размяшчаліся: у доме Каца — гасцініца «Лонданская», якая належала Гнесе Гіршаўне Манасзон, у доме Бако — «Маскоўская», якая нал

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings