Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000163
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1951
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_14

Дом па праспекце Незалежнасці, 14 — жылы дом у Мінску. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
Пабудаваны ў 1947—1951 гг. (архіт. М. Паруснікаў) з цэглы.

== Архітэктура ==

Размешчаны з водступам ад «чырвонай лініі» забудовы ў глыбіні курданёра. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане, шасціпавярховы 45-кватэрны будынак. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Галоўны фасад мае эркеры на вышыню 5 паверхаў і балконы з карынфскімі капітэлямі. Вокны 1-га і 6-га паверхаў паўцыркульныя, астатніх — прамавугольныя. Фасад завершаны высокім парапетам, дэкарыраваны пад руст. Верхнія паверхі дэкарыраваны карнізнымі цягамі, пілястрамі, абрамленнямі акон, арачкамі, гірляндамі і разеткамі. У аснове планіроўкі жылых паверхаў 3 тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў), трох- і чатырохпакаёвыя кватэры.

== Літаратура ==

158д. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000163
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1951
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_14
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты