Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000166
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_18

Дом па праспекце Незалежнасці, 18 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і Камсамольскай вуліцы. Пабудаваны ў 1948—1952 гг. (архіт. Г. Баданаў). Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

== Архітэктура ==
Цагляны будынак складаецца з 2 крылаў, аб’яднаных заглыбленым адносна «чырвонай лініі» корпусам са скразным арачным праездам. Сярэдні пяціпавярховы аб’ём з мезанінамі, дзе размешчаны майстэрні мастакоў. Кампазіцыя фасадаў двух’ярусная. Ніжні ярус руставаны, верхні члянёны масіўнымі пілястрамі карынфскага ордара і завершаны балюстрадай. Пластыку фасадаў узбагачае чаргаванне франтончыкаў і балконаў. Вуглавы аб’ём дома Г-падобны ў плане. Памяшканні першага паверха заняты магазінамі, кафэ і інш.
У аснове планіроўкі жылых паверхаў тыпавыя секцыі з двух- і трохпакаёвымі кватэрамі (архіт. С. Кавыкоў). Вуглавыя секцыі выкананы паводле індывідуальнага праекта.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

158і. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000166
Архітэктурны стыль : Сталінскі ампір
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_18

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты