Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000170
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_22

Дом па праспекце Незалежнасці, 22 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 7) і Энгельса (№ 10). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
У будынку размяшчаецца уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

== Архітэктура ==

Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 23, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі.

== Літаратура ==

У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000170
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_22
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты