Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000171
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_23

Дом па праспекце Незалежнасці, 23 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 5) і Энгельса (№ 8). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. У 1975 годзе выканана прыбудова з боку двара для ўніверсама «Цэнтральны», зроблена газасвятлорэклама (архітэктар У. Сарочкін у сааўтарстве).
У будынку размяшчаюцца універсам «Цэнтральны», першы ў горадзе рэстаран McDonald’s, уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». 11 красавіка 2012 года, у гадавіну тэракта ў Мінскім метро, на ўваходзе на станцыі ўстаноўлены мемарыяльны знак «Рака памяці» скульптара Канстанціна Селіханава.

== Архітэктура ==

Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 22, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000171
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_23

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings