Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000185
Датаванне : 1951–1956 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_40

Дамы па праспекце Незалежнасці, 31, 33, 35 і 34, 36, 38 — ансамбль жылых дамоў у Мінску. Размешчаны сіметрычна восі праспекта па баках аванплошчы. Пабудаваны ў 1951—1956 гг. паводле праекта архітэктара М. Баршча і Л. і Г. Аранаўскасаў.

== Архітэктура ==

Уяўляюць сабой 2 аднолькавыя групы з трох 5-павярховых будынкаў. Фронт забудовы кожнай групы з’яўляецца самастойнай сіметрычнай кампазіцыяй. Сярэдні дом кожнай з груп прамавугольны ў плане з цзнтральным рызалітам, які акцэнтуе вось сіметрыі ўсёй франтальнай кампазіцыі. Верхні ярус рызаліта вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. Сярэднія дамы фланкіраваны Г-падобнымі ў плане будынкамі, якія завершаны невысокімі вуглавымі вежачкамі з увагнутымі шатровымі дахамі, пінаклямі. Група дамоў з паўднёвага цотнага боку аб’яднана каланадамі дарычнага ордара, якія прасторава звязаны з каланадай галоўнага ўвахода ў парк імя М. Горкага (1954 г., архітэктар Г. Заборскі). Паміж дамамі № 31, 33, 35 чыгунныя рашоткі. Сцены фасадаў усіх дамоў падзелены паміж 3-м і 4-м паверхамі шырокім міжпаверхавым поясам на 2 ярусы і завершаны балюстрадай. Пластыку фасадаў дамоў узбагачаюць лоджыі і балконы. Прасценкі ў верхнім ярусе дэкарыраваны рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў, медальёнаў. Буйное 2-яруснае чляненне фасадаў, увядзенне каланады надаюць забудове манументальны характар. У аснове планіровачнай структуры 4-кватэрная секцыя з трох 2-пакаёвых і адной 3-пакаёвай кватэр.

== Літаратура ==

259б. Жылыя дамы № 31, 33, 35 і 34, 36, 38 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000185
Датаванне : 1951–1956 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_40
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.