Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000189
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1939, 1947
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_40

Дом па праспекце Незалежнасці, 40 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці (дом № 40, інв. № 500/С-4962) і вуліцы Захарава (дом № 17), на паўночным баку плошчы Перамогі.

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1939 годзе на праекце архітэктара Р. Столера, перапынена вайной і закончана ў 1947 годзе па праекце архітэктара М. Бакланава[1].

Архітэктура

Сіметрычна восі праспекта па дузе круглай часткі плошчы размешчаны дом № 37. Дамы 37 і 40 з’яўляюцца важнымі элементамі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі плошчы, прыкладам ансамблевай арганізацыі жылой забудовы[1].

Аднатыпны 5-павярховы дугападобны ў плане будынак з бакавымі крыламі, якія разыходзяцца ў напрамку праспекта і вуліцы Захарава. У доме 127 кватэр. На першым высокім паверсе размешчаны магазіны і кафэ. Фасадныя плоскасці падзелены на 2 ярусы шырокімі паясамі, якія праходзяць паміж 1-м і 2-м паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна, верхні (чатыры паверхі) падзелены раўнамернымі радамі прамавугольных акон і расчлянёны па вертыкалі двайнымі лоджыямі. Вертыкальны рытм чляненняў падкрэслены развітымі ліштвамі. Фасады вырашаны цэласна і адпавядаюць манументальнаму характару забудовы плошчы. Сцены будынка завершаны балюстрадай, над якой размешчаны аб’ёмныя літары апошняга слова фразы «Подвиг народа бессмертен» (бел.Подзвіг народа бессмяротны). Аконныя праёмы і лоджыі ўпрыгожаны сандрыкамі і франтончыкамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць калоны і паўкалоны ў лоджыях, пілястры. У аснову планіровачнай структуры дамоў пакладзена 4-кватэрная секцыя, распрацаваная ў Акадэміі архітэктуры архітэктарамі П. Блахіным і А. Зальцманам. Секцыя мае 3 двухпакаёвыя і адну трохпакаёвую кватэры. Для дамоў была распрацавана 3-кватэрная паваротная секцыя (на месцы выгінаў)[1].

Зноскі

  1. У. В. АлісейчыкТ. В. ГабрусьЛ. Г. Лапцэвіч. 259в. Жылыя дамы № 37 і 40 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000189
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1939, 1947
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_праспекце_Незалежнасці,_40
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings