Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Рэвалюцыйная_вуліца_(Мінск)

Рэвалюцыйная вуліца (раней Ко́йданаўская) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Вядомая з XVI стагоддзя. Размяшчаецца паміж плошчай Свабоды і вуліцай Леніна з аднаго боку, і вуліцай Гарадскі Вал — з іншай, перасякае вуліцу Камсамольскую. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. Вуліца ўваходзіць у межы гісторыка-архітэктурнай ахоўнай зоны Верхні Горад, размяшчаецца ў паўночнай яе частцы. Захавалася мураваная забудова сярэдзіны XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Паралельна вуліцы, непадалёк месцяцца такія славутасці Мінску, як архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (плошча Свабоды, д. 9) і гарадская сядзіба Пшаздзецкіх (плошча Свабоды, д. 13/2 і 15).
Рух транспарту на працягу ўсёй вуліцы аднабаковы, маршруты грамадскага транспарту на ёй адсутнічаюць, непадалёк размяшчаецца станцыя метро «Няміга».

== Гісторыя ==
Вуліца ўзнікла ў XVI ст., злучала плошчу Высокага Рынку і браму ў абарончым вале, ад якога пачынаўся Койданаўскі тракт.
У 1-й палове XVII ст. двума «пляцамі» каля брамы валодаў менскі бурмістр Лукаш Богушавіч Шышка. Тастаментам ён перадаў пляцы пад шпіталь для бедных. Болей праз 100 гадоў унукі Лукаша заснавалі тут касцёл з кляштарам і шпіталем рохітаў.
У 1650 годзе, перад вайной Расіі з Рэччу Паспалітай, у Менску аселі езуіты па фундацыі смаленскага біскупа Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзідэнцыі ў мяшчаніна Ягора Гегера абнесеную каменнай агароджай мураваную рэнесансную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і плошчы Высокі Рынак. Комплекс паступова разрастаўся: тут з’явіліся будынкі школы (канец XVII ст.), касцёл (пачатак XVIII ст., захаваўся па сённяшні дзень, Касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі), калегіум (сярэдзіна XVIII ст.). У глыбіні кварталу размяшчаліся гаспадарчыя будынкі. Двухпавярховы калегіум знаходзіўся там, дзе цяпер размяшчаецца жылы будынак (плошча Свабоды, 11). Будынак меў чатырохпавярховую вежу з гадзіннікам. Пазней (у канцы XIX — пачатку XX ст.) тут працавала казённая палата. У 1951 годзе гэты будынак быў знесены, а на яго месцы ўзведзены іншы..
У глыбіні Койданаўскай, на скрыжаванні з Нямігскім завулкам (су

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Рэвалюцыйная_вуліца_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings