Тып : будынак
Шыфр : 412Г000665
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_12_(Гродна)

Дом па Савецкай вуліцы, 12 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1900 годзе. Першапачаткова належаў друкару Давіду Мейлахавічу, сыну пачынальніка выдавецкай справы ў Гродне Майсея Мейхалавіча (навучэнца Імператарскай Акадэміі мастацтваў). Сыны Майсея — Давід і Іосель у 1868 сталі першымі ўладальнікамі літаграфій у Гродне, а ў 1893 сын Давіда Зундель адчыніў уласную выдавецкую фірму. Пажар 1885 зруйнаваў будынак Мейхалавіча, будынак у канцы 1890 гг. быў праданы купцам Франкам. Апошнія пабудавалі тут будынак з усімі выгодамі, у якім размяшчалася ў тым ліку і крама Жураўскага. Франк аддаў плошчы ў доме для гарадской публічнай бібліятэкі (з 1903). Таксама тут знаходзілася Паўночнае старахавое таварыства (1903), агент Расійскага страхавога таварыства (1910), камера судовага следчага па важных справах (1911). У 1926 пражываў доктар С. Біргер, працавала кнігарня «Культура». У 1937 у будынку працаваў Іпатэчны гаспадарчы банк. Пасля вайны (з 15 верасня 1944) на першым паверсе пачала працаваць піўная крама мясцовага бровара. У 1946 у будынку знаходзілася абласная кантора «Саюзутыль». У красавіку 1962 арачны праезд перададзены мясцовай краме і перароблены пад гандлёвае памяшканне. У 1970 у доме знаходзілася крама каапгандлю «Журавінка». Увогуле, перабудовы савецкага часу значна змянілі знешні выгляд аднаго з самых яскравых мадэрнавых будынкаў у Гродне.
Цяпер у доме знаходзіцца «IdeaBank».

== Архітэктура ==
Выкарыстоўваўся як жылы дом. Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кампазіцыя галоўнага фасада ярусная, сіметрычная. Паверхі аддзелены карнізамі. Бакавыя часткі вылучаны рызалітамі. У цэнтры 1-га паверха і па рызалітах 3-га балконы з чыгуннымі літымі агароджамі. Балконы 2-га паверха аб’ядноўваюць 3 прамавугольныя праёмы. Усе праёмы 3-га паверха лучковыя з ліштвамі. Завяршае сцены развіты карніз.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

29. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000665
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_12_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты