Тып : будынак
Шыфр : 412Г000665
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVI–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_14_(Гродна)

Дом па Савецкай вуліцы, 14 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц Савецкай і Найдуса.

== Гісторыя ==

На месцы будынка стаялі касцёл і бальніца Святога Духа, які быў пабудаваны на ўклад каралевы Боны ад 9 кастрычніка 1551 г. Касцёл узводзіўся на так званым Пушкарскім месцы, абарончай мяжы горада 16 ст. З 17 ст. ён выконваў ролю прытулка для галечных і бяздольных. Касцёл праіснаваў да пачатку 19 ст., пасля чаго яго перабудавалі ў Дом міласэрнасці. Будынак меў нехарактэрныя для беларускай архітэктуры рысы — чатыры круглых калоны, прыкметны ўплыў італьянскага дойлідства. Вядома, што касцёл меў невялікія памеры, знаходзіўся ў сярэдзіне комплексу. Першы раз касцёл перабудоўваўся ў 1792, тады па фундацыі віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага быў дабудаваны другі паверх, пасля яшчэ ў 1802, 1817, 1843, 1890.

Пасля канфіскацыі касцёла пасля паўстання 1863—1864 гадоў, будынак набыў купец Абель Тарлоўскі, які пасля пажару 1885 года перапрадаў дом Іоўну Хозэ. Пасля смерці Хозэ ў 1896 яго сын Альтэрам-Шмуэль перарабіў будынак пад гатэль «Славянскі» на 25 нумароў. Акрамя гатэлю ў будынку Хозэ-малодшага знаходзіўся шырокі спектр устаноў: гэта і пякарня Салавейчыка, і дробны гандаль садавінай Цывы Мышкоўскай, і цырульня Фрэнкеля, і мэбельная крама Урансона, і галантарэйная крама крама Смажановіча, і суконная крама разам з кравецкай майстэрняй Маркуса Прэнскага, і нават крама пахавальных прынадлежнасцей Г. Баўма. У 1910 у доме працавала «хуткапячатная» Сары Ган, а таксама жыў урач М. Хлявінскі. У 1928 годзе ў якасці ўласнікаў будынка выступаюць тры асобы: Філійс Назарко, Хоша Фрукт і Самуэль Хозэ, у будынку працавала сталоўка «Cynke». Самуэль Хозэ пашырыў гатэль, першы паверх дома здаў «Polski Bank Kresowy», гандлёвы дом «Палонія», рэдакцыя газеты «Grodner moment», гарнізоннае казіно, рэстаран Райнера і кандытарская, выдавецтва Гана і кніжная крама. У канцы 30-х гадоў працавала вінна-гастрана

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000665
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVI–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_14_(Гродна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings