Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_20_(Гомель)

Дом па Савецкай вуліцы, 20 — будынак у Гомелі, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. У савецкі час на 1-м паверсе размяшчаўся магазін, на 2-м — грамадская ўстанова, 3-і выкарыстоўваўся пад жыллё. Цяпер будынак займае Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

== Архітэктура ==
Будынак Г-падобны ў плане, трохпавярховы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная вылучана лучковым шчытом і паўцыркульнымі аркамі. Па восі фасада зроблены арачны праезд. Асноўную дэкаратыўную нагрузку нясуць верхнія паверхі. Вокны левай часткі будынка згрупаваны папарна, правай — па 3 у кожным радзе. Фасады завяршае антаблемент з дэкаратыўным арнаментальным фрызам.

== Літаратура ==
41. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Савецкай_вуліцы,_20_(Гомель)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты