Дом па Савецкай вуліцы, 23 у Лідзе. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Быў унесены ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, як частка фрагмента жылой забудовы па вул. Савецкай — «помніка горадабудаўніцтва, у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі пачатку 20 ст.»
Архітэктура
Пабудаваны з цэглы. Размешчаны адасоблена, насупраць дома № 26, з якім складае адзіны па архітэктуры фрагмент жылой забудовы. Прамавугольны ў плане кампактны двухпавярховы аб’ём пад двухсхільным дахам. Архітэктурны дэкор на галоўным фасадзе выкананы сродкамі мастацкай цаглянай муроўкі. На рызалітах выступаюць шырокія балконы з фігурнай жалезнай агароджай. Завяршае будынак карніз складанага арнаментальнага малюнка. Дэкаратыўна апрацаваны тарцовыя трохвугольныя шчыты.
Літаратура
-
А. М. Кулагін. 871. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
- Дом панскага конюха (Пагост 1)
- в. Пагост 1, Цясоўская вуліца, 2А
- Салігорскі раён
- Дом Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства (Бабруйск)
- г. Бабруйск, Сацыялістычная вуліца, 81
- Бабруйск
- Былы даходны дом (гасцініца «Рыга»)
- г. Дзісна, Юбілейная вуліца, 29
- Дзісна
- Былы дом рабіна (Дзісна)
- г. Дзісна, вуліца Тэльмана, 1
- Дзісна
- Дом лекара Алонава
- г. Віцебск, вуліца Путна, 5
- Віцебск
- Будынак па Беларускай вуліцы, 2 (Валожын)
- г. Валожын, Беларуская вуліца, 2
- Валожын
- Будынак на плошчы Свабоды, 1 (Валожын)
- г. Валожын, плошча Свабоды, 1
- Валожын
- Дом па Партызанскай вуліцы, 63 (Казяны)
- аг. Казяны, вул. Партызанская, 63
- Браслаўскі раён
- Дом з рэстаранам «Акварыум»
- г. Мінск, Юраўская вуліца
- Мінск
- Дом па Краснай плошчы, 1 (Ветка)
- г. Ветка, Красная плошча, 1
- Ветка
- Дом па Сацыялістычнай вуліцы, 46
- г. Бабруйск, Сацыялістычная вуліца, 46
- Бабруйск