Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

Дом па Савецкай вуліцы, 26 у Лідзе. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Быў унесены ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, як частка фрагмента жылой забудовы па вул. Савецкай — «помніка горадабудаўніцтва, у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі пачатку 20 ст.»

Архітэктура

Пабудаваны з цэглы. Размешчаны насупраць дома № 23, з якім складае адзіны па архітэктуры фрагмент жылой забудовы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём завершаны пакатым вальмавым дахам. Сіметрыя галоўнага фасада падкрэслена 2 рызалітамі. Лучковыя і прамавугольныя аконныя праёмы, размешчаныя ў нішах, дэкарыраваны замковым каменем. Завяршальны карніз вырашаны ў выглядзе рытмічнага рада павялічаных і стылізаваных дэнтыкул, выкладзеных з цэглы.

Літаратура

Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты